Міжнародная стыпендыя Flinders International Postgraduate Research Scholarships запрашае даследчыкаў з усяго свету ў Аўстралію.
Стыпендыя разлічана на замежных студэнтаў, якія жадаюць атрымаць адукацыю і правесці даследаванне ва ўніверсітэце Фліндэрса.
Спецыяльнасці:
- гуманітарныя навукі;
- бізнэс;
- біятэхналогіі;
- клінічная адукацыя;
- клінічная рэабілітацыя;
- права.
Увесь пералік спецыяльнасцей тут.
Кандыдаты могуць падаваць заяўку на навучанне ў магістратуры (2 гады) ці аспірантуры (3 гады).
Неабходныя дакументы:
- папярэдне трэба скантактавацца з патэнцыйным навуковым кіраўніком і атрымаць згоду ад яго на правядзенне даследавання пад яго кіраўніцтвам;
- публікацыі;
- адзнакі;
- прапанова даследавання;
- два рэкамендацыйныя лісты;
- СV.
Фінансавыя ўмовы
Памер гранту пакрывае кошты за навучанне, а таксама прадугледжвае стыпендыю.
Дэдлайн – 12 жніўня 2016 года.
Больш дэталей – тут.