Праект ECLAB Інтэракцыя запрашае на прэзентацыю электроннага навучальнага дапаможніка “Псіхааналіз: тэксты для чытання”.
Час: 19 чэрвеня, 16:00. Месца: прастора “ЦЭХ”, вул. Кастычніцкая 16
Мадэратарка сустрэчы – выкладчыца ECLAB Лідзія Міхеева.
“Псіхааналіз: тэксты для чытання” – зборнік перакладаў, які ўяўляе сабой вынік супольнай працы студэнтаў і выпускнікоў ECLAB. Ён дазваляе пашырыць кругагляд і дае магчымасць будучым студэнтам ECLAB пазнаёміцца з яркімі фрагментамі міждысцыплінарных працаў, так ці інакш звязаных з псіхааналітычнай праблематыкай.
Аўтары: Джудыт Батлер, Янісам Стаўракакісам, Жакам Рансьерам ды іншыя інтэлектуаламі. Зборнік таксама дапоўнены вучэбным тэкстам Лідзіі Міхеевай аб асноўных паняццях псіхааналізу Ж. Лакана і міні-слоўнікам.
Удзельнікаў прэзентацыі чакае не толькі знаёмства з навучальным дапаможнікам, але і паглыбленне ў свет псіхааналізу.
Уваход вольны!
Больш падрабязнасцей на старонцы мерапрыемства ў Facebook.