Братэрства арганізатарў студэнцкага самакіравання БАСС запрашае студэнтаў на трохдзённую летнюю школу студэнцкага лідарства.
Перыяд – 24-26 чэрвеня 2016 года. Лакацыя – вуліца Старынаўская, 15, Мінск.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія навучаюцца на 1-4 курсах беларускіх ВНУ.
У выніку і падчас семінара ўдзельнікі…
- навучацца пісаць праекты з дапамогай метада Logical Framework Approach;
- пройдуць бліц-трэнінгі па развіцці сілы волі, канфлікталогіі, стварэнні ілюстрацый у праграмах Adobe, фішках SMM (прасоўванне у vk, instagram, fb і г.д.);
- атрымаюць адрасныя запрашэнні на міжнародныя абмены і візіты па тэме студэнцкага самакіравання, трэнінгі і семінары БАСС і яго партнёраў з Італіі, Фінляндыі, Нямеччыны, Украіны, Нарвегіі, Польшчы, Літвы і іншых.
Фінансавыя ўмовы
Усе ўдзельнікі забяспечваюцца хачаваннем, а тыя, хто прыедуць з іншых гарадоў, – пражываннем і кампенсацыяй квіткоў за праезд.
Трэнеры:
- Сяргей Варанкевіч – мэнэджар нацыянальных і міжнародных праектаў, курс бізнэс-адміністравання МВА of Bremen City University of Applied Sciences;
- Алег Лялік – стваральнік і кіраўнік “Цэнтра кіравання часам”;
- Дар’я Ланге – мастак-ілюстратар, вэб-дызайнер;
- Крысціна Мурашова – інтэрнэт-маркетолаг, коўч па SMM.
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку і распавесці пра семінар на сваёй старонцы ў ВК.
Дэдлайн – 21 чэрвеня 2016 года.