Урад Рэспублікі Польшча распачынае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трансфармаваную стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага.
Стыпендыі празначаны для індывідуальных акадэмічных стажыровак тэрмінам да 10 месяцаў (з 1 кастрычніка 2016 года па 30 чэрвеня 2017 года).
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія могуць прадэманстраваць навуковыя дасягненні і / або дзейнасць у сацыяльных і грамадскіх структурах, звязаных з больш шырокай трансфармацыяй (палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай), чыя дзейнасць дасць найбольшую магчымасць выкарыстання ў Беларусі атрыманай у Польшчы спецыялізацыі.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
- скончаная вышэйшая адукацыя ў першую чаргу ў галіне гуманітарных, сацыяльных навук, эканомікі і права;
- узрост кандыдатаў – да 39 гадоў (але могуць быць выключэнні);
- веданне польскай мовы на ўзроўні разумення лекцый і выкарыстання літаратуры.
Неабходныя дакументы:
- копія дыплому аб вышэйшай адукацыі;
- запоўненая анкета;
- кароткі суправаджальны ліст з пазначэннем прычынаў для абранай галіны даследаваньня (на польскай мове);
- праект даследвання (на польскай мове);
- жыццярыс (на польскай мове);
- спіс публікацый, прафесійных дасягненняў і праектаў;
- сертыфікаты, якія падцвярджаюць веданне замежных моў (польскай і ангельскай).
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі – 2400 польскіх злотых, яна ўключае выдаткі на пражыванне, харчаванне і страхаванне.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 г.
Падрабязную інфармацыю пра стыпендыяльную праграму на польскай мове глядзіце па спасылцы.
Паводле belngo.info