Праекта ECLAB_Інтэракцыя запрвшае на інтэрактыўную прэзентацыю медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага «Недатыкальнасць прыватнага жыцця, ці Privacy за кубак кавы».
Калі: 25 чэрвеня, 18:30. Дзе: прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган»).
Мадэратары – студэнты канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства».
Мы жывем у захапляльныя часы, калі фітнэс-бранзалеты кантралююць наш сон, інтэрнэт-банкінг аўтаматычна аплачвае рахункі, а лядоўня вось-вось навучыцца замаўляць прадукты дадому без нашага ведама. Але ёсць адно невялікае але: гэтыя разумныя гаджэты, анлайн-сэрвісы і мабільныя праграмы абменьваюць свае магчымасці толькі на асабістую інфармацыю.
Здавалася б, каго можа цікавіць профіль шараговага карыстальніка ў сацыяльнай сетцы, чыё імя ніколі не з’яўлялася ў гучных загалоўках? А што калі віртуальнае дасье, якое вядуць на вас сэрвісы, праграмы і сацыяльныя сеткі, можа паўплываць на даволі рэальныя падзеі вашага жыцця: рашэнне банка выдаць крэдыт ці рашэнне патэнцыйнага працадаўцы прыняць вас на працу?
Ці задумваемся мы пра каштоўнасць нашых персанальных звестак, ці ведаем, хто, дзе і як можа іх выкарыстоўваць? Размова пра «шэрыя» зоны прыватнасці анлайн адбудзецца з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.
Паўлюк Быкоўскі– вядомы беларускі палітычны аглядальнік, аналітык, медыяэкcперт у сферы новых медыя. Карэспандэнт «Deutsche Welle» ў Беларусі. Лаўрэат прэміі «Dot-Журналистика» ў намінацыі «За пределами Рунета» ў 2012–2014 гг.
Уваход вольны!
Больш падрабязнасцей можна знайсці на старонцы мерапрыемства ў Facebook.