“Ліберальны клуб” сумесна з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра запрашаюць на сняданак з удзелам дэлегацыі парламэнту федэральнай зямлі Саксонія (Нямеччына).
Тэма мерапрыемства – “Паляпшэнне інвестыцыйнага клімату: досвед Саксоніі”.
Сустрэча адбудзецца ў канферэнц-залі гатэля “Рэнэсанс”. Дакладны адрас – праспект Дзяржынскага, 1Е, Мінск.
Калі – 28 чэрвеня, 9:00 – 10:30.
На мерапрыемстве будзе забяспечаны сінхронны пераклад на рускую і нямецкую мовы.
Уваход вольны. Аднак для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца – даслаць ліст на е-адрас liberalclub2008@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць “Экспертны сняданак”, а ў целе – імя і прозвішча, месца працы / вучобы, кантактны тэлефон і электронны адрас.
Дэдлайн – 27 чэрвеня 2016 года, 15:00.