7 ліпеня 2016 года ў Віцебску пройдзе сектарная дыскусія “Збор і пераапрацоўка адкідаў, альбо адказнае спажыванне: Reuse, Reduce, Recycle, Repeat (паўторнае выкарыстанне, скарачэнне, другасная пераапрацоўка, узнаўленне) – сучасныя тэндэнцыі ў Беларусі і сусветныя трэнды”.
Мерапрыемства ладзіць ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з Цэнтрам экалагічных рашэнняў (Беларусь).
Тэмы дыскусіі:
- збор і сартаванне смецця ў Беларусі (перашкоды і матывацыя насельніцтва да паасобнага збору адкідаў);
- еўрапейскія падыходы да абарачэння адкідаў;
- стымуляванне адказнага спажывання, канцэпцыя “Zero waste” (“нуль адкідаў”);
- вызначэнне магчымых накірункаў удасканалення сістэмы ўтылізацыі адкідаў, эфектыўнага выкарыстання смецця, стымулявання адказнага спажывання.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, органаў улады, мясцовы бізнес, эксперты, СМІ і ўсе зацікаўленыя тэмай дыскусіі.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 3 ліпеня 2016 года адправіць заяўку на электронную скрыню Maksim@ODB-office.eu.
У лісце неабходна пазначыць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- установу ці арганізацыю, якую вы прадстаўляеце;
- нумар кантактнага тэлефона і е-мэйл.
Абраныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне не пазней за 4-га ліпеня. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да спадара Максіма Падбярозкіна па тэлефоне +375 44 761 31 51 ці па е-мэйл Maksim@ODB-office.eu.