Жыхарак Брэсцкай і Гродзенскай абласцей запрашаюць прыняць удзел у бясплатным трохдзённым трэнінгу «Асновы бізнесу для жанчын».
Калі і дзе:
21-23 ліпеня – Гродна
24-26 жніўня – Брэст
Арганізатары: Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця ў партнёрстве з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”” (г. Гродна) з прыцягненнем лепшых экспертаў з рэгіёну. Трэнінгі праводзяцца пры падтрымцы Кансультатыўнай праграмы IFC «Паляпшэнне Інвестыцыйнага Клімату ў Беларусі».
У праграме:
- Сустрэчы з паспяховымі жанчынамі, якія вядуць свой бізнэс, і прадстаўнікамі бізнесу, якія кансультуюць міжнародныя арганізацыі;
- Магчымасць задаць свае пытанні наконт таго, як пачаць свой бізнэс, намацаць сваю нішу на сучасным рынку, як зарэгістраваць прадпрыемства, дзе знайсці інвестыцыі пад стварэнне ўласнай справы, як пісьменна скласці бізнэс-план;
- Сустрэчы з аднадумцамі, якія таксама як і Вы хочуць быць паспяховымі ў сваім бізнэсе.
- Тэмы: развіццё стартапаў (новых бізнэсаў), продаж і праца з пярэчаннямі, эфектыўныя камунікацыі, кіраванне часам, правядзенне перамоваў.
- Выступленні-кансультацыі экспертаў па наступных напрамках:
- аналіз канкурэнтнага асяроддзя і даследаванне рынкаў збыту, фінансавае
- планаванне,
- бухгалтарскі ўлік і падаткі, складанне бізнес-плана (формы і прыклады),
- юрыдычныя аспекты стварэння свайго бізнесу, дакументаабарот у арганізацыі,
- патрабаванні аховы працы,
- кіраванне персаналам, маркетынгавая актыўнасць.
Патрабаванні да кандыдатак:
- прынаслежнасць да Брэсцкай вобласці ці Гродзенскай вобласці;
- мара (рэалізаваная ці яшчэ не) адкрыць сваю справу;
- гатоўнасць прыняць удзел ва ўсіх трох днях трэнінгу.
Фінансавыя ўмовы:
Удзел у праграме бяспланы. Іншагароднім удзельніцам забяспечваецца праезд і пражыванне (колькасць аплачаных месцаў для іншагародніх удзельніц абмежавана). Для удзельніц трэнінгаў прадугледжаны абед і кава-паўзы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня.
Кантактная інфармацыя:
E-mail: brest.grodno.training@gmail.com
Тэл. +375 33 902 00 04, +375 29 535 91 91
Больш інфармацыі на старонцы праграмы.