Трэнінг па сацыяльным прадпрымальніцтве для падлеткаў запрашае зацікаўленых удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Лакацыя – Мінск. Перыяд – 12-19 жніўня 2016 года.
Арганізатары – “Новые лица” і ОДБ Брусэль.
Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў з усёй Беларусі, у якіх ёсць ідэя ўласнага бізнэсу.
Трэнінг “SEI Youth: Мой першы бізнэс” – гэта выдатная магчымасць…
- развіць прадпрымальніцкія навыкі, якія спатрэбяцца не толькі ў бізнэсе;
- разварушыць уласнае крэатыўнае, інавацыйнае і стратэгічнае мысленне, уменне планаваць і браць на сябе адказнасць, кіраваць фінансамі, прэзентаваць і прасоўваць свае ідэі ды працаваць у камандзе.
Менавіта гэтыя ўменні будуць развіваць удзельнікі трэнінгу пад кіраўніцтвам беларускіх і міжнародных спецыялістаў.
Цягам тыдня яны разам змадэлююць працэс стварэння сацыяльнага бізнэсу ад аналізу сацыяльных/эканамічных праблем, пошука ідэй да распрацоўкі прататыпу прадпрыемства і яго прэзентацыі вядучым прадпрымальнікам Беларусі.
Фінансавыя ўмовы
Курс навучання бясплатны. Праезд да Мінска, пражыванне, харчаванне і кава-паўзы цалкам забяспечваюцца арганізатарамі.
Інфармацыю пра тое, як падацца на гэты трэнінг, можна знайсці па спасылцы.
Дэдлайн – 18 ліпеня, 17:00.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас sei@odb–office.eu.