Нацыянальны музей амерыканскай гісторыі запрашае на 3-6 месячныя стажыроўкі ў Вашынгтон.
Нацыянальны музей амерыканскай гісторыі ў Вашынгтоне пачаў сваю працу ў 1964 годзе. У яго залях можна прасачыць усю історыю зараджэння дзяржаўнасці ЗША: ад адзення індзейцаў і першых зводаў законаў да рэдкіх пласцінак джазавай музыкі і сучасных аўтамабілей.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- студэнты апошніх курсаў;
- выпускнікі-бакалаўры;
- магістры і аспіранты ў галіне мастацтвазнаўства, жывапісу, культуралогіі, архітэктуры, медыяў, музыкі, маркетынгу, рэкламы, справаводства.
Фінансавыя ўмовы
Стажыроўка не аплочваецца, але музей дапамагае замежным практыкантам з пражываннем і афармленнем візы.
Падаць заяўку можна анлайн. Да яе трэба далучыць эсэ, матывацыйны ліст, CV і рэкамендацыю ад выкладчыка альбо рэктара ВНУ.
Падрабязнасці ёсць па спасылцы.