Міністэрства замежных спраў Нямеччыны сумесна з Еўрапейскай акадэміяй Берліна запрашае студэнтаў і маладых спецыялістаў да ўдзелу ў праграме стажыровак #neuLAND ў Нямеччыне.
Працягласць праекта – 4 тыдні. Перыяд – 30 верасня – 29 кастрычніка.
Колькасць удзельнікаў – 24.
У праграме:
- падрыхтоўчы семінар у Берліне;
- падарожжа па Нямеччыне;
- заключны семінар у Берліне.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 20 да 28 гадоў;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- краіны пражывання: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія ці Ўкраіна.
Неабходныя дакументы:
- CV;
- матывацыйны ліст (максімум 3000 знакаў без прабелаў);
- апісанне ідэі праекта, які кандыдат плануе рэалізаваць напрыканцы стажыроўкі (максімум 3000 знакаў без прабелаў), разам з адказамі на наступныя пытанні:
- What is your concrete project idea?
- What is the social impact of the project?
- What persons are the target group(s) of the project?
- How would your organise the implementation of the project?
- How do you percieve your role in society?
Дакументы трэба даслаць на паштовую скрыню cr@eab-berlin.eu, European Academy Berlin (subject), Ms Claudia Rehrs
- +49 308 959 5137,
- 46/48 Bismarckallee, D-14193 Berlin.
Дэдлайн для заявак – 29 ліпеня 2016 г.