MitOST запрашае актыўных грамадзян прыняць удзел у ІІ Еўрапейскім Форуме – Active Citizenship.
Калі: кастрычнік 2016 – люты 2017.
Тэма Форума 2016 – Diversity & Inclusion;
Расклад сустрэч Форума:
- 4 – 8 кастрычніка – Грузія, Тбілісі – Фестываль (воркшопы, дыскусіі, фільмы, выставы і канцэрты);
- 7-дзённая паездка – магчымасць пашырыць веды а прымаючай арганізаціі і а сацыяльна-эканамічным стане і культурных рэаліях рэгіёна;
- фінальная сустрэча – Берлін, люты 2017.
Мэтавая аўдыторыя:
- прадстаўнікі НДА і даследчых цэнтраў, сацыяльныя прадпрымальнікі, трэнеры і фасілітатары, дзяржаўныя служачыя і палітыкі;
- напрамак дзейнасці звязаны з тэматыкай мерапрыемства;
- краіна пражывання: Еўразвяз і суседнія краіны, уключна Ўсходняе партнёрства, Расія, Егіпет і Туніc.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы:
Агранізатары пакрываюць выдаткі на транспарт і пражыванне.
Дэдлайн падачы заяўкі – 10 жніўня 2016.
Па пытаннях можна звяртацца на паштовую скрыню oerters(at)mitost.org (Катрын Остэрс).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.