З 23 па 31 жніўня ў французскім горадзе Савэрн адбудзецца сустрэча народных спевакоў і музыкаў з Францыі, Беларусі, Украіны, Нямеччыны і Польшчы.
Сустрэча ладзіцца ў межах праекту “Tumbalalaika”, які фінансуецца праграмай “Эразмус+”.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі прэзентуюць уласную краіну, падзеляцца выкананнем народнай творчасці і пазнаёмяць адзін аднога з традыцыямі продкаў, паглыбяць веды пра гісторыю краін-удзельніц.
У сустрэчы возьмуць удзел 14 чалавек ад фонду “Добрая воля” ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў.
Лакацыя – Савэрн, Францыя (ля Страсбурга).
Cустрэчу ладзіць арганізацыя, што робіць фестываль “Балсіка“:
Умовы ўдзелу:
- узрост – 14-25 гадоў;
- наяўнасць шэнгенскай візы ці самастойнае афармленне (7 людзям вернуць грошы за іх атрыманне);
- рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра;
- кампенсуюцца фінансавыя выдаткі на праезд (да 170 еўра), харчаванне і пражыванне;
- валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы).
Усім ахвотным прыняць удзел неабходна даслаць на е-адрас prygne4any@gmail.com ліст (у тэме пазначце “Францыя: тумбалалайка”) з наступнай інфармацыяй:
- імя, прозвішча;
- узрост (дзень нараджэння);
- сфера дзейнасці ці навучальная ўстанова;
- кароткае апісанне, чаму жадаеце паехаць (матывацыя);
- тэлефон;
- горад пражывання;
- наяўнасць візы.
Крайні тэрмін падачы заяваў адсутнічае, перавага аддаецца заяўкам да 23 ліпеня.