Аддзел “Адукацыя і дыскурсы” Інстытута імя Гётэ з 7 па 18 лістапада ладзіць Міжнародны форум мэнэджмента і палітыкі ў сферы культуры.
Праграма форума адрасуецца вольным мастакам, пісьменнікам, музыкантам.
Лакацыя – Мюнхен, Нямеччына.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- мінімум 5 гадоў працоўнага досведу ў галіне культуры, пажадана на свабоднай сцэне;
- жаданне пашырыць прафесійны абмен падчас працы ў групах.
Дэдлайн падачы заяўкі – 24 ліпеня 2016 года.
Пасля першага этапу абраных кандыдатаў запросяць на тэлефоннае інтэрв’ю.
Фінансавыя ўмовы
Гётэ Інстытут пераймае ўсе выдаткі на пералёт, медыцынскае страхаванне і пражыванне ўдзельнікаў, а таксама выплочвае стыпендыю цягам праграмы.
Падаць заяўку можна па спасылцы.