Еўрапейская студэнцкая рада ESU сумесна з дэпартаментам па справах моладзі Рады Еўропы арганізуюць навучальную сесію “Студэнцкія лідары для правоў чалавека, дэмакратыі і міру”, на якую запрашаюць студэнтаў з краін Усходняга партнёрства.
Лакацыя – Будапешт, Венгрыя. Перыяд – 16-22 кастрычніка 2016 года.
Мэта сесіі – развіваць вышэйшую адукацыю як сродак для дэмакратычнай інавацыі і сацыяльнай інклюзіі, будаваць арганізацыйны патэнцыял студэнцкіх прадстаўнікоў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі, міру, роўнасці ў адукацыі, выкарыстанні нефармальнай адукацыі і падыходаў узаемнага навучання.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- прадстаўнікі нацыянальных студэнцкіх аб’яднанняў ці арганізацый, якія з’яўляюцца сябрамі, кандыдатамі ў сябры або асацыяванымі сябрамі Еўрапейскай студэнцкай рады ESU;
- студэнцкія актывісты з краін-сябраў Рады Еўропы або краін, якія далучыліся да Еўрапейскай культурніцкай канвенцыі (Беларусь там ёсць).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- досвед і зацікаўленасць у далейшай працы над вырашэннем праблем у галіне правоў чалавека, пабудовы дэмакратычнага грамадства, міру і інклюзіўнай адукацыі;
- зацікаўленасць да выкарыстання набытых ведаў і кампетэнцый у сваёй дзейнасці;
- гатоўнасць да нэтворкінгу і супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 50 еўра. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, кампенсуюць выдаткі на падарожжа пры наяўнасці арыгіналаў квіткоў.
Падаць заяўку можна па гэтай спасылцы.
Дэдлайн – 20 жніўня 2016 года.
Падрабязнасці можна даведацца тут.