Універсітэт Вітаўта Вялікага прапаноўвае стыпендыі на PhD-даследаванні па гісторыі і гісторыі ВКЛ.
Месца: Коўна, Літва.
Працягласць: стацыянар на чатыры гады (2016-2020). Можна абараніцца ўжо за 2-3 гады.
Патрабаванні да кандыдатаў
Пажадана хоць крыху ведаць літоўскую мову і мець магчымасць жыць у Літве. Дысертацыя, хутчэй за ўсё, будзе на ангельскай, але пры пэўных умовах можна будзе пісаць на рускай або беларускай.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя ў першы год складае каля 380 €, у наступныя – каля 400 €.
Наступныя дакументы трэба даслаць на паштовую скрыню info@palityka.org або rustisk@icloud.com:
- падрабязнае CV;
- папярэдняя тэма даследавання.
Тэрмін падачы заяўкі – 5 жніўня. Тэрмін падачы дакументаў – 31 жніўня. Вучоба пачынаецца з верасня.
У далейшым камунікацыя з усімі заяўнікамі будзе праходзіць у індывідуальным парадку.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.