Стыпендыя The Vanier Canada Graduate Scholarships зноў шукае таленавітых кандыдатаў, каб падтрымаць іх навучанне ў Канадзе.
The Vanier Canada Graduate Scholarships была створана для студэнтаў з усяго свету, каб вучыцца з аспірантуры ў Канадзе, у адным з лепшых сусветных цэнтраў па правядзенні даследаванняў і вышэйшай адукацыі.
Стыпендыю могуць атрымаць студэнты, якія паступаюць на адну з праграм аспірантуры альбо камбінаваную праграму (MA/PhD альбо MD/PhD) у галіне медыцыны, прыродазнаўчых навук, інжынірынгу, сацыяльных ці гуманітарных навук.
Прэтэндаваць на стыпендыю могуць толькі тыя кандыдаты, хто паступіў на навучанне ў адзін з універаў, што ўдзельнічай у гэтай праграме.
Штогод стыпендыю ў памеры 50 000 даляраў тэрмінам на 3 гады атрымоўваюць 168 кандыдатаў.
Патрабаванні да кандыдатаў
Каб атрымаць стыпендыю, неабходна:
- каб вас намінаваў універсітэт;
- упершыню навучацца на адной з праграм аспірантуры (то бок не мець доктарскай ступені);
- пачаць даследаванне адразу ж, як толькі ўніверсітэт вас намінаваў;
- вучыцца ў аспірантуры не больш за 20 месяцаў на 1 траўня 2017 года;
- быць адным з лепшых студэнтаў вашага роднага ўнівера за апошнія два гады;
- раней не атрымоўваць адну з пералічаных стыпендый: CIHR, NSERC, SSHRC.
Студэнты могуць падаваць заяўку і персанальна таксама, але папярэдне атрымаць “намінацыю”. Для гэтага трэба праінфармаваць універсітэт, у які вы паступаеце, пра жаданне стаць стыпендыятам гэтай праграмы.
Дэдлайн – 2 лістапада 2016 года.
Падрабязнасці можна даведацца на сайце.