Зімняя школа “Analytics and Policy Design of Migration” шукае зацікаўленых даследчыкаў і запрашае іх у Катар.
Перыяд – 3-7 студзеня 2017 года. Лакацыя – Доха, Катар (Georgetown University School of Foreign Service).
Да ўдзелу запрашаюцца аспіранты і кандыдаты, доктары навук у галіне эканомікі.
Асноўная мэта школы – даць удзельнікам магчымасць думаць творча, выкарыстоўваць разнастайныя падыходы пры мадэляванні розных варыянтаў міграцыі і яе наступстваў, прадэманстраваць, як такое мысленне можа ўзбагаціць спектр фарміравання міграцыйнай палітыкі.
Кароткае апісанне праграмы
Міжнародная міграцыя з’яўляецца адным з самых цікавых і спрэчных тэм для даследавання ў галіне сацыяльных навук. Слухачы школы будуць удзельнічаць у стварэнні эканамічных мадэляў і працаваць з прыкладной макраэканамічнай тэорыяй. Асноўная частка школы будзе складацца з пяці лекцый прафесара Адэд Старк.
Тэмы, з якімі будуць працаваць удзельнікі:
- стрэсавая інтэграцыя;
- сацыяльныя перавагі і вынікі міграцыі;
- міграцыя, сацыяльнае забеспячэнне і размеркаванне даходаў;
- адносная дэпрывацыя, непрыманне рызыкі і міграцыі;
- асіміляцыі, новая эканоміка ўцечкі мазгоў;
- міграцыйныя сеткі;
- наступствы міграцыі для прымаючай краіны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець навуковую ступень Ph.D. (эканоміка), атрыманую ў перыяд з 2012 па 2016 год;
- альбо вучыцца ў аспірантуры і ў дадзены момант працаваць над дысертацыяй.
Каб стаць удзельнікам Школы, неабходна даслаць СV і артыкул і/або раздзел сваёй дысертацыі ў фармаце PDF каардынатару школы Dr. Ewa Kepinska.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары школы аплочваюць авіяпералёт, пражыванне, харчаванне і навучанне ў школе.
Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016 года. Вынікі абвесцяць 31 кастрычніка.
Больш падрабязнасцей ёсць тут.