“Грамадзянская Беларусь” жадае падтрымаць… Беларусь

Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвяшчае чарговы конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку ініцыятыў-пачаткоўцаў і прапаноўвае досвед ды практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

Арганізацыя не ставіць на мэце фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтам з’яўляецца прафесійны рост ініцыятываў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці, таму Грамадзянская Беларусь прапаноўвае:

  • дыягностыку. Вызначэнне моцных і слабых бакоў ініцыятывы / групы;
  • індывідуальны план. Кожная група распрацуе свой план працы / развіцця на пэўны перыяд. План можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфектыўнай дзейнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі);
  • рэалізацыю міні-праекта;
  • стажыроўкі ў Чэхіі. Актыўныя і паспяховыя ўдзельнікі праекта пазнаёмяцца з чэскімі лакальнымі ініцыятывамі ды іх досведам працы.

Удзельнікамі праграмы не змогуць стаць: спартовыя аб’яднанні, актыўныя палітыкі, людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі, удзельнікі падобных праграмаў, якія рэалізуюцца паралельна ці ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.

Каб заявіць пра сваю зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Грамадзянскай Беларуссю, неабходна да 10 жніўня 2016 года даслаць свае кантакты (назву ініцыятывы, рэгіён, е-пошту, тэлефон) на электронны адрас info@civicbelarus.eu.