25 жніўня (чацвер) праект нефармальнай адукацыі «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) запрашае на «Дзень адкрытых дзвярэй». Пачатак а 19:00.
На імпрэзе вы зможаце падрабязней даведацца пра ECLAB, пра канцэнтрацыі (кірункі), якія будуць прадстаўленыя ў гэтым навучальным годзе, пра спецыфіку навучання паводле мадэлі Liberal Arts, пра тое, як стаць студэнтам ECLAB, і шмат іншага.
Акрамя гэтага, выпускнікі ECLAB прэзентуюць другі нумар штогадовага часопіса «Е.NOTE», куды ўвайшлі найлепшыя эсэ і праекты студэнтаў і выпускнікоў каледжа.
У Вас таксама будзе час задаць усе пытанні пра ECLAB, якія вас цікавяць.
У «Дні адкрытых дзвярэй ECLAB» возьмуць удзел:
- Аляксандр Адамянц – кіраўнік праекта,
- Вольга Шпарага – кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка»
- Аляксей Братачкін – кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя»
- Вольга Раманава – кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя»
- Канстанцін Ткачоў – кіраўнік канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства»
- Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз – кіраўніцы канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр».
- А таксама выкладчыкі і выпускнікі каледжа.
Уваход вольны.
Падзея ў Facebook