У Беларусі ў межах праекта “[Не]Жаночая справа”ладзіцца серыя адукацыйных мерапрыемстваў для дзяўчат.
Праект “[Не]Жаночая справа” – гэта грамадская ініцыятыва, мэта якой – развіццё жаночага прадпрымальніцтва, інфармацыйная, адукацыйная і псіхалагічная падтрымка жанчын, якія хочуць распачаць уласную справу ў Беларусі.
Серыя мерапрыемстваў праходзіць пры падтрымцы інтэрнэт-крамы Lamoda.
Мэта арганізатараў – натхніць жанчын Беларусі на ўласныя праекты і прэзентаваць эфектыўныя інструменты для працы.
Тэмы варкшопаў:
- як слушна ставіць мэты і іх дасягаць;
- вядзенне перамоў з прадстаўнікамі ўлады і журналістамі;
- вызначэнне сваёй мэтавай аўдыторыі і праца з ёй.
Падчас нефармальных сняданкаў удзельніцы пазнаёмяцца з аднадумцамі, абмяркуюць свае ідэі і планы, змогуць пракансультавацца ў экспертаў па кіраванні праектамі.
Расклад бліжэйшых мерапрыемстваў:
– 23 жніўня – варкшоп “Асабістая справа” ў Віцебску, пачатак – а 19-й гадзіне;
– 24 жніўня – “#справа“-няданак у Віцебску, пачатак – а 11-й гадзіне;
– 25 жніўня – варкшоп “Асабістая справа” ў Магілёве, пачатак – а 19-й гадзіне
– 26 жніўня – “#справа“-сняданак у Магілёве, пачатак – а 11-й гадзіне;
– 25 жніўня – варкшоп “Асабістая справа” ў Гомелі, пачатак – а 19-й гадзіне
– 26 жніўня – “#справа“-сняданак у Гомелі, пачатак – а 11-й гадзіне.
Удзел бясплатны, па рэгістрацыі!
Больш падрабязнасцей па спасылцы.