Партрэт ІТ-спецыяліста: які ён і чаго жадае беларускі айцішнік?

25 жніўня ў бізнэс-інкубатары ПВТ выступяць Святлана Шапарава, дырэктарка праекта РАБОТА.TUT.BY і Наталля Зайцава, кансультантка конкурсу «Прэмія HR-брэнд».

Час: 25 жніўня, 19.00 – 21.00. Месца: бізнэс-інкубатар ПВТ, вул. А.Купрэвіча 1, к. 5, Менск.

Даследчы цэнтр РАБОТА.TUT.BY запусціў апытанку «Партрэт ІТ-спецыяліста: які ён і чаго жадае беларускі айцішнік?». У апытанцы прынялі ўдзел 1 834 рэспандэнта. 25 жніўня будуць прэзентаваныя вынікі даследавання.

Спікеры:

Святлана Шапарава пазнаёміць з «Аналізам рынку працы Беларусі» (ТОП-10 спецыялізацый у ІТ, канкурэнцыя, дынаміка вакансій і резюмэ, агляд заробкаў па найбольш папулярных пазіцыях у ІТ-сферы).

Наталья Зайцава распавядзе аб HR-праектах IT-кампаній, якія паўдзельнічалі ў Конкурсе «Прэмія HR-брэнд».

Удзельнікі даведаюцца:

  • што думаюць IT-спецыялісты аб эміграцыі;
  • чым бы займаліся удзельнікі апытанкі, калі б не ІТ-сфера;
  • рэйтынг шкодных звычак паміж senior, middle и junior і шмат іншых цікавостак.

Каму будзе цікава:

  • заснавальнікам стартапаў;
  • HR-менеджэрам.

Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне (+375-17) 269-39-13 ці на паштовую скрыню startup@park.by.