Асацыяцыя Green Sun шукае валанцёраў у ЕВС праект у горад Тыргу Сэкуеск, Трансільванія, Румынія.
Сам праект плануецца пачаць 4 красавіка 2017 і працягнецца год, заяўку на яго фінансаванне арганізацыя збіраецца падаваць ў кастрычніку 2016.
Праект будзе звязаны са спортам, аховай прыроды, сельскімі рэгіёнамі, працай па наладжванню кантактаў і трэнінгам. Актыўнасці могуць быць адаптаваныя пад інтарэсы валанцёра і магчымасці рэгіёна ды арганізацыі.
Праекты Еўрапейскай Валанцёрскай Службы (ЕВС) – адзін з элементаў праграмы Эразмус+ Еўрапейскага саюза, у межах якой моладзь з розных краінаў Еўропы можа атрымаць неэацэнны замежны досвед і нефармальную адукацыю ў розных сферах. Усе выдаткі на час праекта аплочваюцца праграмай.
Больш дэталяў пра праект і форма заяўкі, якую трэба адаслаць да 1 верасня – у дакуменце.