Адчуй сябе майстрам SMM

Ёсць ідэі для праекта, але не ведаеце, як VK можа стаць інструментам для яго паспяховай рэалізацыі? А можа, вы проста цікавіцеся прасоўваннем у сацыяльных сетках? У любым выпадку вам будзе карысна наведаць майстар-клас “SMM Start”.

HeadHunter BOSS раскажа вам пра:

  • групы, публічныя старонкі, сустрэчы (іх плюсах, мінусах і адрозненнях);
  • кантэнт, яго афармленне і стварэнне кантэнт-плану;
  • аналітыку, статыстыку і пра тое, як гэта выкарыстоўваць з карысцю;
  • інвайтынг;
  • бясплатныя (!) спосабы прасоўвання;
  • таргетынгавую рэкламу і не толькі!

Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы.

Майстар-клас пройдзе 9 верасня на Старынаўскай, 15 (ст. М. Уручча). Пачатак а 18:00.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел – 5 рублёў (50 000) – пойдзе на частковае пакрыццё арэнды і кава-паўзу.