“Тыдзень беларускага мыслення” запрашае ўсіх жадаючых убачыць разнастайнасць формаў і праяваў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве.
Калі: з 19 па 25 верасня 2016 года.
У праграме: маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і меладэкламацыі.
Урачысты пачатак — адкрыццё выставы “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення” 16 верасня а 19:00, у прасторы Корпус 8 (пр. Машэрава, 9).
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на cytuj.svajo@gmail.com.
Падрабязную праграму Тыдня можна знайсці і спампаваць тут.
Арганізатары — міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”,
Больш інфармацыі знаходзіцца па спасылцы. Таксама мерапрыемства ёсць у Facebook.