Imaguru прапануе добрую працу

Стартап-хаб Imaguru шукае актыўнага, амбітнага лідара на вакансію Community Manager.

 Абавязкі:

  • падтрымка камфорту, інтэнсіўнага навучання, развіцця, камунікацый, кантактаў і эфектыўнай працы рэзідэнтаў Imaguru Startup HUB;
  • падтрымка стартап-супольнасцей і інфармаванне пра будучыя мерапрыемствы для стартапаў у Imaguru;
  • аналіз зваротнай сувязі ад стартап-супольнасцей пра івэнты, патрэбаў у навучанні ды кантактах;
  • арганізацыя і фасілітацыя працы рэзідэнтаў з ментарамі ды інвестарамі;
  • камунікацыя з ментарамі і інвестарамі;
  • падтрымка штомесяцовай аналітыкі для стартапаў і інвестараў;
  • праца з мясцовымі і міжнароднымі партнёрамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • валоданне ангельскай мовай не ніжэй за Upper Intermadiate;
  • арыентацыя ў сусветным і лакальным стартап-руху, веданне яго асноўных rock stars;
  • камунікабельнасць і лёгкасць у зносінах;
  • навыкі вядзення сацыяльных сетак і блогаў;
  • уменне эфектыўна працаваць у камандзе.
Свае CV можна дасылаць на адрас hr@imaguru.by.