Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі падтрымлівае мабільнасць студэнтаў і прапануе стажыроўкі ў славацкіх вну і ў навукова-даследчых арганізацыях.
Хто можа прэтэндаваць на стыпендыю:
- студэнты ВНУ, якія навучаюцца ў магістратуры за мяжой Славацкай Рэспублікі і якіх згодны прыняць адзін з грамадскіх, прыватных ці дзяржаўных універсітэтаў Славакіі для мэт акадэмічнай мабільнасці. Працягласць стыпендыі: 1 – 2 семестры;
- аспіранты. Працягласць стыпендыі: 1 – 12 месяцаў;
- выкладчыкі ВНУ, якія выкладаюць за мяжой Славацкай Рэспублікі і якіх запросіць адзін з грамадскіх, прыватных ці дзяржаўных вну ў Славакіі на лектарскую стажыроўку або правядзенне навукова-даследчай / мастацкай працы ў Славакіі. Працягласць стыпендыі: 1 – 12 месяцаў;
- навукова-даследчыя работнікі і работнікі ў сферы мастацтва, якіх згодны прыняць адна з навукова-даследчых арганізацый ці няўрадавая арганізацыя ў Славакіі на лектарскую стажыроўку або правядзенне навукова-даследчай / мастацкай працы ў Славакіі. Працягласць стыпендыі: 1 – 12 месяцаў.
Памер штомесячнай стыпендыі:
- студэнт ВНУ – 350 еўра;
- аспірант – 580 эўра;
- выкладчык вну / навукова-даследчы супрацоўнік ці супрацоўнік у сферы мастацтва – 580 Еўра;
- выкладчык вну з досведам / старэйшы навукова-даследчы супрацоўнік / супрацоўнік у сферы мастацтва – 850 еўра;
- супрацоўнік са званнем кандыдата навук (або эквівалента) і адначасова з досведам працы ў якасці выкладчыка ВНУ, навукова-даследчага супрацоўніка або супрацоўніка ў сферы мастацтва (з 10-гадовым досведам) – 1000 Еўра.
Падача дакументаў
Заяўкі падаюцца анлайн на сайце scholarships.sk. Анлайн-сістэма для падачы заявак адкрыта цягам 6 тыдняў да дэдлайну падачы заявак. Бланк заяўкі можна запаўняць толькі пасля адкрыцця анлайн-сістэмы.
Пасля запаўнення заяўкі на стыпендыю (у славацкай, ангельскай, французскай, гішпанскай або рускай версіі) неабходна далучыць ў анлайн-сістэму ўсе неабходныя дакументы. Арыгіналы дакументаў, пазначаныя зорачкай (*), неабходна даслаць у SAIA да названай даты на адрас:
SAIA, no, │ Námestie slobody 23 │ 812 20 Bratislava 1 │ Cлавацкая Рэспубліка
Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка (да 16.00 гадзін CET) – стажыроўкі на летні семестр бягучага акадэмічнага года.
Пералік дакументаў, неабходных для анлайн-заяўкі на стыпендыю для замежных студэнтаў і аспірантаў:
- жыццярыс;
- матывацыя;
- студэнт – падрабязная праграма навучання (з указаннем даты пачатку і працягласці стажыроўкі);
- аспірант – падрабязная даследчая праграма (з указаннем даты пачатку, працягласці і графіку працы);
- 2 рэкамендацыйныя лісты ад выкладчыкаў (для студэнтаў);
- адзін рэкамендацыйны ліст ад свайго навуковага кіраўніка (для аспірантаў);
- падцверджанне ад ВНУ аб тым, што кандыдат з’яўляецца студэнтам як мінімум 6-га семестра навучання ў гэтай вну, або падцверджанне аб прыёме на аспірантуру (*);
- завераная копія дыплома бакалаўра або магістра і пасведчанне аб дзяржаўных іспытах;
- аспірант – спіс публікацый;
- ліст-запрашэнне славацкай вну або навукова-даследчага інстытута. Яго неабходна прад’явіць на афіцыйным бланку прымаючай ўстановы з пячаткай і подпісам адказнай асобы (*).
Пералік дакументаў, неабходных для анлайн-заяўкі для замежных выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў:
- жыццярыс;
- падрабязная прафесійная праграма (з указаннем даты пачатку, працягласці і графіку працы);
- копія дыплома аб прысуджэнні навуковай ступені;
- спіс публікацый;
- запрашэнне славацкай ВНУ або навукова-даследчага інстытута (з указаннем тэрміна рэалізацыі стажыроўкі). Запрашэнне неабходна прадставіць на афіцыйным бланку з пячаткай і подпісам адказнай асобы (*).
(*) Арыгіналы дакументаў, пазначаных зорачкай, неабходна даслаць па пошце да названай даты прыёму ў SAIA.
Больш інфармацыі на сайце stipendia.sk.