Фундацыя “Добрая воля” запрашае маладых музыкаў на моладзвевы абмен у Літву.
Перыяд – 25 лістапада – 4 снежня 2016 года. Лакацыя – Aukštadvaris (Літва, Віленская акруга).
Да ўдзелу запрашаюцца музыканты-пачаткоўцы ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў.
Сустрэча прысвечана развіццю навыкаў, як папулярызаваць уласную творчасць. Удзельнікі…
- самі падрыхтуюць выступленне, дзе кожны з іх зможа выканаць уласны твор;
- навучацца распаўсюджваць інфармацыю аб сваіх выступленнях;
- засвояць навыкі вырабу відэа-кліпаў, розныя таямніцы вядомых музыкаў.
Умовы ўдзелу:
- магчымасць ўдзельнічаць на працягу ўсёй сустрэчы;
- пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення пакрывае літоўскі арганізатар; арганізацыю даезду (квіткоў) бярэ на сябе фундацыя “Добрая воля”;
- узроставае абмежаванне – 16-24 гадоў для ўдзельніка, 18 і старэй – для кіраўніка групы;
- наяўнасць шэнген візы (ці магчымасць аформіць яе самастойна) – візавы збор вяртаецца;
- валоданне ангельскай мовай на базавым узроўні (мова правядзення сустрэчы);
- рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра;
Пасля аплаты рэгістрацыйнага ўнёску і наяўнасці візы арганізацыя купляе праязны білет і ўносіць кандыдата ў спіс ўдзельнікаў.
Падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн адсутнічае: перавага аддаецца тым, хто раней даслаў заяўку.
Крыніца – mihck.info