Лятучы ўніверсітэт абвяшчае набор на новую праграму і запрашае на імпрэзу “Лятучы вядомы і невядомы”.
Калі: 19 верасня 2016 года, 20:00. Дзе: Корпус 8 (Машэрава, 9).
У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт правядзе сустрэчу “Лятучы вядомы і невядомы”, дзе удзельнікі даведаюцца пра розныя бакі жыцця і дзейнасці Лятучага з “першых вуснаў”.
У імпрэзе прымаюць удзел: Уладзімір Мацкевіч і Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў і Вячаслаў Бабровіч, Ірына Дубянецкая і Тацяна Вадалажская, Міхаіл Баярын, Алег Дзярновіч і Іван Вядзенін, Аксана Шэлест, Андрэй Шутаў, Юлія Галіноўская ды інш.
Выступоўцы будуць готовыя адказаць на ўсе пытанні, якія можна даслаць па спасылцы “Задайце пытанне Лятучаму“.
Уваход вольны!
Папярэдне пазнаёміцца з новай праграмай Лятучага можна на сайце.