Навукоўцы з Усходняй Еўропы запрашаюцца на ўдзел у праграме “The Wayne Vucinich Visiting Scholar Fellowship” – 12 месяцаў даследаванняў у Стэнфардскім універсітэцкім цэнтры па расейскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаваннях (CREEES).
Тэма даследаванняў – любая. Удзельнікі атрымаюць магчымасць:
- самастойна праводзіць даследаванні, карыстаючыся матэрыяламі бібліятэкі Стэнфардскага ўніверсітэта, інстытуцкімі бібліятэкай і архівам Hoover;
- мець доступ да студэнцкага таварыства;
- правесці лекцыю, варкшоп ці семінар па тэме даследавання.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ступень кандыдата навук (перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія атрымалі ступень не пазней за 5 гадоў таму);
- грамадзянства Расіі, Усходняй Еўропы, Каўказа ці Цэнтральнай Азіі (Афганістан уключна).
Фінансавыя ўмовы
Фонд пакрывае выдаткі на праезд, страхоўку, візу, а таксама выдае стыпендыю памерам $10 000. Кандыдаты атрымаюць таксама памяшканнне для правядзення даследаванняў ва ўніверсітэце.
Неабходныя дакументы:
- Vucinich Fellowship application form (анлайн);
- матывацыйны ліст;
- CV;
- узор акадэмічнае эсэ;
- кароткая прапанова для публічнай лекцыі / семінара, якія удзельнік будзе праводзіць ў Стэнфардзе;
- рэкамендацыі (2).
Усе дакументы (акрамя рэкамендацыйных лістоў) прыкладаюцца да анлайн-формы. Рэкамендацыйныя лісты трэба даслаць як pdf на creeesinfo@stanford.edu. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся таксама на пазначаны е-адрас.
Дэдлайн падачы заяўкі – 14 кастрычніка 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.