Моладзевы інфармацыйны цэнтр прымае заяўкі на конкурс міні-праектаў. Арганізатары не абмяжоўваюць іх тэматыку, але чакаюць, што праекты будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасці і будуць накіраваныя на вырашэнне існуючых праблем.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. У конкурсе могуць удзельнічаць грамадскія арганізацыі і актывісты, ініцыятывы, выкладчыкі і студэнты. Перавага будзе надавацца ідэям, якія будуць рэалізаваныя ў малых гарадах і вёсках.
Праекты павінны пачацца і скончыцца ў перыяд з 15 лістапада 2016г. па 15 лютага 2017г. Бюджэт міні-праектаў не мусіць перавышаць 700 USD. Усім абраным ініцыятывам будзе таксама забяспечаная кансультацыйная і арганізацыйная падтрымка.
Міні-праекты могуць быць скіраваныя на актывізацыю ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці, развіццё мясцовых ініцыятыў, падвышэнне лідэрскага патэнцыялу. Вітаюцца ідэі, звязаныя з адукацыяй і навучаннем.
Заяўкі прымаюцца да 1 кастрычніка 2016г. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 16 кастрычніка 2016г.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на электронную скрыню yicgrants@gmail.com