24-25 верасня Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend запрашае прадпрымальнікаў, інжынераў (IT і не толькі), маркетолагаў і проста неабыякавых людзей паўдзельнічаць у Хакатоне, дзе яны змогуць сумесна рэалізаваць свае ідэі і праекты.
На Хакатон запрашаюцца:
- аўтары праектаў;
- дызайнеры;
- праграмісты;
- маркетолагі;
- і ўсе, хто валодае спецыялізіраванымі ведамі і гатовы дапамагчы сацыяльным праектам стаць лепей і набыць большы маштаб.
Удзельнічаючы ў Хакатоне, вы зможаце:
- пачуць меркаванні людзей, якія дасягнулі поспехаў у бізнесе і знайшлі час для сацыяльных праектаў;
- пазнаёміцца з аднадумцамі і выбітнымі экспертамі ў розных галінах;
- стварыць каманду сваей мары і рэалізаваць ідэю;
- атрымаць частку прызавога фонду Хакатона (5000 дэнамінаваных рублёў) на рэалізацыю праекта, падарункі ад партнёраў і магчымасць наўпрост патрапіць у паўфінал Social Weekend
Рэгістрацыя на ўдзел тут.
Калі ў вас не атрымоўваецца прыняць удзел у Хакатоне Social Weekend, але ў вас ёсць ідэя для праекта і вам хацелася б, каб яна была рэалізавана, запоўніце форму па спасылцы.
Кантакты
З пытаннямі па падачы заяўкі на Хакатон, а таксама звязанымі з конкурсам Social Weekend звяртайцеся па тэлефоне +375 29 87 97 400 ці е-пошце sw8.belarus@gmail.com.