Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA сумесна з дэпартаментам сацыяльна-палітычных навук ЕГУ абвяшчае трэці набор на анлайн-курс “Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі”.
Працягласць курсу – 12 тыдняў. Мовы – руская і беларуская.
Курс складаецца з 6 тэмаў, актуальных для вывучэння сучаснага дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі:
- уводзіны ў сучаснае дзяржаўнае кіраванне;
- рэформы “Новы палітычны мэнэджмент”;
- публічная палітыка: тэарэтычныя і практычныя падыходы;
- аналіз і рэалізацыя публічнай палітыкі;
- дзяржаўная служба: накірункі рэформаў;
- празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.
Удзельнікі будуць працаваць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, чытаць рэкамендаваныя артыкулы, удзельнічаць у анлайн-дыскусіях асноўных канцэпцый. Заняткі будуць праходзіць у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.
Напрыканцы кожнай тэмы прадугледжан кароткі тэст. Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікаты SYMPA і ЕГУ (3 ECTS).
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць на адрас info@sympa-by.eu наступную інфармацыю:
- імя і прозвішча лацініцай (як у пашпарце);
- кантактную інфармацыю (адрас электроннай пошты);
- кароткае абгрунтаванне, чаму вы жадаеце ўзяць удзел у курсе (200-300 слоў).
Дэдлайн – 1 кастрычніка.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.