Пачынаецца прыём заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?“.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца вучнёўская моладзь і маладыя жыхары Беларусі 16-19 гадоў, якія цікавяцца пытаннямі гісторыі і сучаснасці Еўропы, беларуска-еўрапейскімі сувязямі, гісторыяй сваёй краіны ў еўрапейскім кантэксце.
Для таго, каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна сабраць каманду аднадумцаў з 5 чалавек у сваёй навучальнай установе, горадзе, мястэчку ці вёсцы, моладзевай суполцы ці арганізацыі і да 20 кастрычніка 2016 года падаць заяўку на ўдзел у конкурсе праз е-адрас igken11@gmail.com.
У заяўцы просьба пазначыць:
- назву каманды;
- мясцовасць;
- назву навучальнай установы і/ці моладзевай арганізацыі, якую прадстаўляе каманда (па жаданні);
- імёны і прозвішчы 5 гульцоў каманды, з пазначэннем датаў іх нараджэння (дата нараджэння павінна быць не ранейшай за 1.01.1997) і пазначэннем, хто з’яўляецца капітанам;
- кантактныя дадзеныя капітана для аператыўнай сувязі з аргкамітэтам (нумар мабільнага тэлефону і адрас электроннай пошты).
Напачатку лістапада ў розных гарадах Беларусі пройдуць паўфінальныя інтэлектуальныя гульні, якія вызначаць 3 каманды-фіналісткі. А ў пачатку снежня 2016 года ў старажытнай Вільні адбудзецца фінальная гульня, якая вызначыць пераможцу сёлетняга конкурсу.
Падрабязнасці – па спасылцы.