Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ЮНФПА у Беларусі, разам з рэспубліканскім грамадзянскім аб’яднаннем “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”, сеткай Y-PEER Беларусь запрашаюць на семінар-трэнінг “Адукацыя ў галіне гендэра, рэпрадукцыйнага здароў’я і моладзевага ўдзелу”.
Калі: 7-9 кастрычніка 2016. Дзе: база ДРАЦ “Ждановічы”, Мінскі раён.
Семінар-трэнінг Peer-to-peer адукацыі збірае маладых лідараў у наступных галінах:
- сэксуальнае і рэпрадуктыўнае здароў’е, прафілактыка ВІЧ;
- гендэрнае ровенства;
- моладзевы ўдзел у грамадзянскім жыцці і лідарства;
- здаровы лад жыцця і іншыя сацыяльныя пытанні здароў’я;
- дзейнасць сеткі Y-PEER Беларусь.
Цэдь – далучэнне маладых лідараў да дзейнасці сеткі Y-PEER Беларусь, развіццё іх патэнцыялу праз адукацыю ў галіне сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароў’я, пашырэння ўдзелу ў грамадзянскім жыцці.
Эксперты і трэнеры ў рамках мерапрыемства – маладыя лідары сеткі Y-PEER и Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцэгавіны, спецыялісты Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 15 да 22 гадоў;
- вопыт і веды ў галіне правядзеня трэнінгаў па прафілактыцы ВІЧ і рапрадуктыўнага здароў’я, а таксама ў іншых падобных галінах.
Усім ахвотным трэба запоўніць заяўку да 29 верасня 2016.
Больш падрабязнасцей па тэл. +375 291 86 13 71 (Зміцер Жамчужнікаў) ці +375 296 862 582 (Зміцер Субцэльны).