Стартап-школа Labintel для навукаёмістых і тэхналагічных праектаў запрашае ўсіх ахвотных на бясплатныя пробныя заняткі.
Калі: 30 верасня, 18:00 – 21:00. Дзе: Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6, гатэль”Манастырскі”, канферэнц-заля “Бернардзін“.
Удзельнікі сустрэнуцца з Людмілай Антаноўскай, кіраўніцай міжнароднага холдынгу “Polimaster”, якая выступіць з прамовай “Як стварыць гісторыю поспеху”.
Госці сустрэчы пазнаёмяцца з прыкладамі паспяховых навукова-вытворчых прадпрыемстваў Беларусі, а таксама атрымаюць адказы на наступныя пытанні:
- Ці варта ісці навукоўцам у бізнэс і чаму?
- Якія шляхі камерцыялізацыі навуковых распрацовак існуюць і могуць выкарыстоўвацца інаватарамі;
- Дзе знайсці фінансаванне і інвестыцыі для развіцця інавацыйных распрацовак:
- Якія памылкі робяць даследчыкі-інаватары на шляху пабудовы бізнэсу.
Сустрэча будзе карысна: прадпрымальнікам, якія шукаюць новыя тэхналогіі; спецыялістам, якія жадаюць далучыцца да інавацыйнага бізнэсу на стадыі запуску, навукоўцам ды інаватарам, якія шукаюць магчымасці ўвасобіць новую тэхналогію/вынаходніцтва, камерцыялізаваць інавацыйную распрацоўку.
Зарэгістравацца на бясплатныя заняткі можна тут.
Усе заняткі стартап-школы LABINTEL ладзяцца ў межах праекта, які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнэсу” ў партнёрстве з ТАА “Лабараторыя інтэлекту” пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID). USAID падтрымлівае стартап-рух у Беларусі, а таксама развіццё малога бізнэсу і прыватнага сектара.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.