Вакансія мары шукае аматараў эканомікі

Амбасада Велікабрытаніі ў Беларусі абвяшчае конкурс на пасаду Economic Diplomacy Assistant.

Колькасць працоўных гадзін – 36 на тыдзень.

Патрабаванні да кандыдатаў:

абавязковыя

  • эканамічная адукацыя, пажадана – ступень у эканоміцы ці міжнародным гандлі;
  • уменне самастойна праводзіць даследаванні і аналітычную працу;
  • добрыя камунікацыйныя здольнасці і ўпэўненасць, якія дапамогуць прадстаўляць Амбасаду ў перамовах, у тым ліку і з уладамі;
  • выдатнае валоданне ангельскай, рускай і беларускай мовамі, уменне весці справаздачы і рабіць прэзентацыі;
  • прафесійнае карыстанне MS Office (Word, Outlook, Excel, and PowerPoint) і вэб.

пажаданыя

  • уменне выдатна працаваць ва ўмовах недахопу часу і эфектыўна расстаўляць прыярытэты;
  • досвед працы ў палітычным кантэксце;
  • досвед працы ў міжнародным асяроддзі.

Фінансавыя ўмовы

Заробак: USD 800 – 1400 (вырашаецца на сумоў’і).

Як падацца

Заяўка павінна складацца:

  • з ліста на адну старонку, у якім кандыдат тлумачыць, чаму ён вырашыў падацца на гэтую вакансію і чаго ён жадае дасягнуь з яе дапамогай;
  • CV (не больш чым на дзве старонкі, без фотаздымка, але з пералікам усіх нацыянальнасцей кандыдата).

Усе дакументы прадстаўляюцца на ангельскай мове і дасалаюцца на паштовую скрыню jobapplications.BLR@fco.gov.uk (назва ліста – BLR125).

Дэдлайн падачы заяўкі – 10 кастрычніка. Пажаданы пачатак працы – 1 лістапада.

Больш падрабязнасцей на ангельскай мове – па спасылцы.