ЮНІСЭФ у Беларусі запрашае да супрацоўніцтва каардынатара і кансультантаў па распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйнай стратэгіі па прамоўцыі здаровага ладу жыцця і прафілактыцы дзіцячага траўматызму.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая адукацыя ў галіне распрацоўкі інфармацыйных і камунікацыйных стратэгій (адпаведны досвед у распрацоўцы такіх стратэгій у галіне аховы здароўя з’яўляецца перавагай);
- веданне лепшых нацыянальных і сусветных мэтодык інфармацыйнай працы з разнастайнымі мэтавымі групамі;
- аналітычныя і арганізатарскія здольнасці;
- досвед тэставання інфармацыйных прадуктаў;
- творчы падыход, ініцыятыўнасць.
Істотнай перавагай з’яўляецца досвед працы з ЮНІСЭФ і іншымі агенцыямі ААН. Падрабязную інфармацыя пра вакансію глядзіце па спасылцы.
Каб узяць удзел у конкурсе на вакансію каардынатара, неабходна да 11 кастрычніка 2016 года адправіць свае рэзюмэ і фінансавую прапанову на е-адрас tmakarevich@unicef.org.
Паводле belngo.info