Універсітэт Тарту прапануе студэнтам з Беларусі, Грузіі, Украіны, Малдовы 10 стыпендый для навучання па абмене.
Універсітэт Тарту – самы стары ўніверсітэт у Эстоніі, ён уваходзіць у 3% лепшых сусветных ВНУ.
Запрашаюцца магістранты, якія спецыялізуюцца ў такіх накірунках, як Teacher Training, Education альбо падобных дысцыплінах.
Перыяд – веснавы семестр 2017 года. Лакацыя – Narva College (Нарва, Эстонія).
Стыпендыя дае магчымасць паўдзельнічаць у праграме “Шматмоўная адукацыя і CLIL-метадалогія” ў Narva College. Цягам семестру студэнты будуць знаёміцца з паняткам і ўжыткам мадэлі шматмоўнай адукацыі і засвойваць метадалогію Content and Language Integrated Learning (CLIL) – адну з вядучых метадалогій, якую ўжываюць у сённяшніх шматмоўных занятках.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам магістратуры;
- з’яўляцца грамадзянінам Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі;
- цікавіцца пазначанай тэмай і мець добрыя акадэмічныя поспехі;
- узровень валодання ангельскай – не ніжэй за В2.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыяты вызваляюцца ад унёскаў за вучобу. Штомесяц яны будуць атрымоўваць стыпендыю памерам 400 еўра, плюс да гэтага арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, а дапамагаюць з атрыманнем візы.
Стыпендыяльная праграма спансуецца эстонскім міністэрствам замежных спраў.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 10 кастрычніка 2016 года.
З пытання звяртаецеся да спадарыні Inga Jaagus, International Relations Specialist,
Narva College of the University of Tartu:
- еmail: inga.jaagus@ut.ee;
- рhone: +372 740 1922.