Legambiente Prato шукае матываваных валанцёраў на EVS-праект “Be Globally Local: Erasmus+ inside our land”.
Перыяд – 5 студзеня 2017 – 4 студзеня 2018 гг. Лакацыя – Прато, Італія.
Для ўдзелу ў праекце шукаюцца 4 валанцёры з Гішпаніі, Беларусі, Харватыі, Латвіі.
Пра тoе, чым будуць займацца валанцёры, можна пачытаць у гэтым файле.
Патрабаванні да кандыдытаў:
- зацікаўленасць у тэмах навакольнага асяроддзя, адукацыі, моладзевай палітыкі;
- магчымасць браць удзел у праекце цягам 12 месяцаў;
- жаданне жыць разам і дзяліцца досведам з яшчэ 5 валанцёрамі;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- добрае арыентаванне ў Microsoft Office.
Валоданне італьянскай мовай на базавым узроўні, уменне працаваць з відэа і графічнымі праграмі з’яўляецца перавагай, але не абавязковай умовай.
Як падацца
Заяўка складаецца з матывацыйнага ліста, CV, скайп-інтэрв’ю.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёр забяспечваецца жыллём, грашыма на штоднёвыя выдаткі, а таксама картай на праезд у мясцовым грамадскім транспарце. Таксама яму вяртаецца частка грашэй на падарожжа.
Працягласць працы валанцёра будзе залежыць ад пары года. У сярэднім яна складае 5-6 гадзін на дзень. Апроч працоўных гадзін, удзельнікі праграмы будуць мець моўныя курсы італьянскай, а таксама разнастайныя трэнінгі, якія падтрымаюць самаразвіццё валанцёра.
Беларуская арганізацыя, якая абірае і адпраўляе валанцёра, – “Фіяльта”.
З пытаннямі можна звяртацца сюды. Падрабязнае апісанне праекту – па спасылцы.