Адукацыйны праект Bridge запрашае на навучанне ўсіх, хто жадае падвысіць узровень ведаў пра бізнэс-працэсы і сфарміраваць правільны пункт гледжання на свае магчымасці для будучай прафесіі.
Праект уключае 3 накірункі:
- Bridge Academy – гэта штотыднёвыя двухгадзінныя семінары на прыкладныя бізнэс-тэмы. Гэты накірунак з’яўляецца цэнтральным у праекце, а тэматыка семінараў ахоплівае як тэмы падрыхтоўкі эфектыўных прэзентацый, так і рынак M&A;
- Bridge Newsroom – сустрэчы для абмеркавання і аналізу эканамічных навін. Працэс арганізаваны такім чынам, каб удзельнікі, падрабязна вывучыўшы бізнэс-тэмы ў тэорыі, маглі даць ацэнку адпаведнай эканамічнай сітуацыі;
- Bridge Case Club уяўляе сабой мадэрнізаваны кейс-клуб, дзе пад кіраўніцтвам дасведчанага кансультанта ўдзельнікі будуць практыкавацца ў рашэнні бізнэс-задач. Акрамя гэтага, Case Club ладзіць кейс-турніры і кейс-чэмпіянаты, дзе ўсе ахвотныя могут праверыць свае веды і навыкі ў вырашэнні сапраўдных бізнэс-кейсаў ад беларускіх кампаній.
Такім чынам, удзельнікі праекту атрымаюць наступныя плюсы:
- значнае павышэнне ўзроўню теарэтычных ведаў пра розныя аспекты бізнэс-працэсаў;
- досвед рашэння бізнэс-задач з практыкі;
- удзел у кейс-чэмпіянатах;
- запрашэнне на стажыроўкі і рабочыя вакансіі ад кампаній-партнёраў праекту;
- магчымасць далучыцца да Bridge Community;
Стаць удзельнікам праекту можа кожны, хто цікавіцца бізнэс-адукацыяй. Для гэтага неабходна паспяхова прайсці адборачны тэст, рэгістрацыя на які адкрыта да 14 кастрычніка па спасылцы.
Больш падрабязнасцей і свежыя навіны можна даведацца ў суполках у ВК ці ФБ.