Штогадовая праграма Jeanne Sauvé Public Leadership Program запрашае да ўдзелу маладых лідараў з розным бэкграундам.
Лакацыя: Канада, Манрэаль. Перыяд: 2017 – 2019 гг.
Тэма праграмы на гэты перыяд – Public Leadership for Culturally Diverse Societies: The Inclusion Imperative.
Jeanne Sauvé Public Leadership Program складаецца з дзвюх частак (кожная доўжыцца год):
- Рэзідэнцыя (full-time) ў Манрэалі;
- Палявая фаза (field phase), падчас якой удзельнікі вяртаюцца ў свае суполкі і краіны і ўкараняюць набытыя навыкі і новыя ідэі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 25 да 30 гадоў уключна на 21 кастрычніка 2016;
- мець мінімум адну скончаную ўніверсітэцкую ступень;
- выдатна валодаць ангельскай мовай (французская – пажадана);
- мінімум тры гады прафесійнага досведу;
- бэкграунд: мастацтва, права, камунікацыя, адукацыя, інжынерыя, навакольнае асяроддзе, улада, журналістыка, палітыка, публічная палітыка, рэлігія, бяспека, сацыяльныя інавацыі і іншыя сферы, блізкія да публічнага лідарства;
- моцныя лідарскія здольнасці.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- фотаздымак як на пашпарт;
- транскрыпт з адзнакамі;
- тры рэкамендацыйныя лісты (прафесійны, акадэмічны, асабісты);
- апублікаваныя працы (калі ёсць);
- доказы лідарскіх якасцяў (артыкулы, рэпартажы – калі ёсць).
Фінансывая ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 21 кастрычніка 2016, апоўначы (GMT-4).
Па ўсіх пытаннях , якія тычацца падачы заякі, можна звяртацца да Application Instructions & FAQs, тэхнічныя пытанні можна накіроўваць на паштовую скрыню support@reviewr.com. За іншай дапамогай трэба звяртацца на application@jeannesauve.org.
Больш падрябязнасцей па спасылцы.