Грэчаская арганізацыя Experimental Technology Education Sports шукае EVS-валанцёра з Беларусі.
Перыяд – 1 сакавіка – 30 верасня 2017 года. Лакацыя – Vrontados, Грэцыя.
Дзейнасць, якой будзе займацца валанцёр, базуецца на:
- камп’ютарных праграмах (30%);
- супрацоўніцтве ў галіне новых тэхналогій па пытаннях адукацыі, культуры і спорту (40%);
- інтэрнэт-радыё (20%);
- натхненні валанцёра (10%).
Досвед працы ў гэтай галіне не мае значэння. Галоўнае – матывацыя і зацікаўленасць.
Арганізацыя, якая адпраўляе валанцёра, – New Faces; якая прымае – Experimental Technology Education Sports (кантактная асоба – Psoras Dimitrios).
Тых, хто зацікавіўся магчымасцю, просяць пісаць на е-адрас info@chios.com, каб атрымаць анкету.
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца праграмай Erasmus+, якая пакрывае ўсе выдаткі: мясцовы транспарт, пражыванне, харчаванне, грошы на кішэнныя выдаткі, на візу, моўныя курсы па неабходнасці.
Дэдлайн – 30 кастрычніка 2016 года.
Больш інфармацыі можна даведацца тут.