Універсітэт Тарту пры падтрымцы Eurasia Program of the Open Society Foundations абвяшчае прыём заявак на гранты для дактарантаў і PhD па сацыяльных навуках у Johan Skytte Institute of Political Studies.
Лакацыя – Універсітэт Тарту, Эстонія. Перыяд – 1 лютага – 30 чэрвеня 2017 года.
Фокус праграмы – даследванні палітычных і сацыяльных пераходаў у Еўразіі і Ўсходняй Еўропе.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі, а таксама Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кіргізстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Ўзбекістана;
- падтрымка дактарантаў – быць залічаным на PhD-праграму па сацыяльных навуках (у шырокім сэнсе) у ВНУ адной з праграмных краін (мінімум адзін год);
- падтрымка постдактарантаў – быць маладым навукоўцам, які атрымаў ступень PhD (ці кандыдата) па сацыяльных навуках (у шырокім сэнсе, маскімум 6 гадоў)
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- перавага будзе аддавацца тым кандыдатам, што яшчэ не вывучаліся і не працавалі ў Еўразвязе ці Паўночнай Амерыцы.
Неабходныя дакументы
Для дактарантаў:
- заяўка;
- праект даследвання, што плануецца правесці цягам стыпендыі (максімум 4 старонкі), падкрэсліваючы мэты і актуальнасць, галоўныя пытанні, тэарэтычныя і практычныя падыходы і дадзеныя. Таксама трэба адзначыць, што плануецца напрыканцы даследавання (акадэмічны артыкул, частка дысертацыі ці кнігі, іншае);
- CV;
- афіцыйнае падцверджанне, што кандыдат залічаны на дактаранцкую праграму ва ўніверсітэце, разам з транскрыптам;
- копія пашпарту (31-33)
Для постдактарантаў:
- заяўка;
- праект даследвання, што плануецца правесці цягам стыпендыі (максімум 4 старонкі), падкрэсліваючы мэты і актуальнасць, 5 галоўных пытанняў, тэарэтычныя і практычныя падыходы і дадзеныя. Таксама трэба адзначыць, што плануецца напрыканцы даслеавання (акадэмічны артыкул, частка дысертацыі ці кнігі, іншае);
- CV;
- копія PhD (кандыдатскага) дыплома з транскрыптам;
- копія пашпарту (с. 31-33)
Кандыдатам трэба даслаць усе неабходныя дакументы на паштовую скрыню eurasiafellows@ut.ee. Дэдлайн падачы заяўкі – 20 лістапада 2016, 23:59 GMT/UTC+02:00. Дакументы павінны быць на ангельскай мове, транскрыпт – на арыгінальнай мове з перакладам.
Фінансавыя умовы
Грант пакрывае выдаткі на візу, транспарт, пражыванне, харчаванне, страхоўку, а таксама выдаткі на жыццё. Акрамя гэтага, удзельнікі атрымаюць стыпендыяльную падтрымку: дактаранты – 1200 еўра, постдактаранты – 1500 еўра штомесяц.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на eurasiafellows@ut.ee.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.