Грамадcкае аб’яднанне “Дыскусійна-аналітычная супольнасьць “Ліберальны клуб” запрашае на інтэрактыўную дыскусію па тэме “25-годдзе незалежнасці Беларусі: пераасэнсаванне пройдзенага шляху”.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах падрыхтоўкі новай кнігі “Ліберальнага клубу”.
Калі: 25 кастрычніка 2016 года, пачатак а 19:00.
Дзе: канфэрэнц-заля гатэля “Еўропа”, вул. Інтэрнацыянальная 28, Мінск.
У якасці асноўных спікераў у дыскусіі возьмуць удзел:
- Вольга Абрамава – кандыдатка філасофскіх навук, дэпутатка 13-га склікання Вярхоўнага Савету, другога і трэцяга скліканняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Вадзім Гігін – доктар гістарычных навук, дэкан факультэту філасофіі і сацыяльных навук БДУ;
- Аляксандар Дабравольскі – народны дэпутат Вярхоўнага савету СССР (1989-1991), дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў.
Апроч гэтых асоб, на дыскусіі выступяць аўтары кнігі, якая рыхтуецца ад друку:
- Вадзім Мажэйка, эксперт па культуры і адукацыі, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”;
- Мікіта Бяляеў, адміністратуўны дырэктар, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”;
- Антон Болтачка, жксперт па эканоміцы, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”;
- Максім Стэфановіч, студэнт юрыдычнага факультэта, сябра ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”;
- Андрэй Румянцаў, студэнт юрыдычнага факультета БДУ.
Мадэратар – Яўген Прэйгерман.
Уваход вольны.
Падрабязнасці тут.