Ельскі ўніверсітэт (Злучаныя Штаты) вітае лідараў з любой краіны свету, хто вылучыўся ў сваёй прафесіі ў краіне, рэгіёне ці на міжнародным узроўні, і прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Марыса Грынберга у 2017 годзе.
Стыпендыятамі могуць стаць прадстаўнікі розных сфер: бізнесу, НДА, мастацтва, медыяў, абароны ці рэлігіі.
На праграму запрашаюцца кандыдаты, якія адыгрываюць ролю ў руху і паскарэнні працэсу перамен.
У праграме будуць удзельнічаць прадстаўнікі розных сектараў з усяго свету, розных спецыяльнасцей і талентаў.
Перыяд праграмы – з сярэдзіны жніўня па сярэдзіну снежня 2017 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ад 5 да 20 гадоў прафесійнага стажу, дэманстрацыя прафесійных дасягненняў, сярэдні ўзрост кандыдатаў праграмы – 39 гадоў;
- вольнае валоданне ангельскай мовай;
- неамерыканскае грамадзянства.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя ўключае: пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў Нью-Хэйвэне (1-2-пакаёвая кватэра), медыцынскую страхоўку, выдаткі на вандроўку з роднай краіны (ў абодва бакі).
Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Адказы на дадатковыя пытанні можна знайсці тут. Падрабязную інфармацыю можна даведацца праз е-адрас Applicant.WorldFellows@Yale.edu.
Дэдлайн – 7 снежня 2016 года.
Паводле by.odb-office.eu