26 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца лекцыя Евы Хачатран “Куратарская практыка. Асабісты досвед”.
Лекцыя прысвечана асабістаму досведу, набытаму ў межах працы ў мастацкай інстытуцыі, затым сыход у незалежную практыку. На прыкладзе некаторых праектаў будзе паказана дзейнасць, заснаваная на прынцыпах самаадукацыі і самаарганізацыі куратара ва ўмовах сацыяльна-палітычнага кантэксту, пры адсутнасці падтрымкі з боку дзяржавы і прыватнага сектара.
Трэці блок куратарскай школы ад Евы Хачатран “Куратарская практыка. Асабісты досвед” будзе звязаны з абменам досведам. Варкшоп будзе непасрэдна звязаны з прэзентацыяй арт-праектаў. Будуць абмяркоўвацца магчымасці рэалізацыі праектаў ва ўмовах поўнай самаарганізацыі, маючы на ўвазе як лакальныя, так і інтэрнацыянальныя праекты.
Першы дзень варкшопа прысвечаны абмеркаванню гэтых ідэй у групе. Другі і трэці дзень – абмеркаванню праектнага менэджменту: тайм-менэджмент, набор каманды, складанне бюджэту і г.д.
Запрашаюцца куратары-пачаткоўцы ці арт-менэджэры, якія маюць ідэі праектаў для рэалізацыі ў бліжэйшай будучыні.
Для ўдзелу ў курсе трэба даслаць заяўку ў вольнай форме, а таксама рэзюмэ на info@ygallery.by з пазнакай “Куратарская школа_удзел у курсе Евы Хачатран” да 27-га кастрычніка.
Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасці 37а):
- 28 кастрычніка з 18:00 да 21:00;
- 29 і 30 кастрычніка з 10:30 да 12:30.
Удзел у курсе бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана.
Ева Хачатран – незалежны куратар (Ерэван, Арменія).