Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскава сумесна з партнёрскімі арганізацыямі абвяшчае конкурс на падтрымку сумеснай дзейнасці.
Дзейнасць можа быць накіравана на:
- абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўнях;
- абарону правоў чалавека, у тым ліку грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых правоў;
- садзейнічанне магчымасці ўразлівых груп карыстацца сваiмі правамі.
Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўзмацненне патэнцыялу мясцовых НДА, ініцыятыў (у тым ліку – праваабарончых) і/ці асобных грамадскіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў для спрыяння станоўчым доўгатэрміновым і ўстойлівым зменам у сітуацыі з правамі чалавека і працэсам ўдзелу ў прыняцці рашэнняў у краіне.
Удзел у конкурсе могуць прымаць зарэгістраваныя або незарэгістраваныя беларускія НДА і ініцыятывы. Прыярытэтнымі з’яўляюцца праекты, якія будуць рэалізоўвацца дзвюма ці болей НДА і/ці ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі.
Прыярытэтнымі з’яўляюцца заяўкі, пададзеныя рэгіянальнымі або мясцовымі арганізацыямі ці ініцыятывамі.
У межах конкурсу могуць быць падтрыманыя праекты, якія прадугледжваюць дзейнасць, накіраваную на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні, у тым ліку:
- ініцыятывы, накіраваныя на прасоўванне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права праз вырашэнне такіх праблем, як дыскрымінацыя, сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, парушэнні правоў людзей з інваліднасцю, абарона праваабаронцаў, або праз павышэнне інфармаванасці насельніцтва ў цэлым аб праблемах, існуючых у грамадстве;
- праекты, накіраваныя на павышэнне патэнцыялу грамадзянскай супольнасці Беларусі ў цэлым і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў прыватнасці, у тым ліку на падтрыманне і развіццё здольнасці арганізацый і ініцыатываў дзейнічаць у абарону дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона на працягу доўгага перыяду рэпрэсій, і на развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці ў цэлым.
Не могуць браць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.
Тэрміны праекту – ад 6 да 12 месяцаў.
Пачатак праекту – з 15 сакавіка 2017 года.
Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:
- наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекту;
- устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
- рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
- прыцягненне мясцовых праваабарончых арганізацый;
- наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.
Фінансавыя ўмовы
Сума фінансавання міні-праекту – ад 1 000 да 4 000 еўра. Аб’ём выдаткаў на заробкі найманых супрацоўнікаў не павінен перавышаць 30% бюджэту міні-праекту.
Як падацца
У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:
- запоўненую па прапанаванай форме заяўку;
- дэталёвы бюджэт па прапанаванай форме.
Будуць разгледжаныя толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць прыкладзенай форме i iншым умовам конкурсу.
***
Беларускі дом правоў чалавека імя Б.Звозскава плануе правядзенне семінара-трэнінгу “Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту”, у межах якога ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі дадзенага конкурсу міні-праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытанні; азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў.
Адбор удзельнікаў дадзенага семінара-трэнінгу будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым паўдзельнічаць у трэнінгу неабходна запоўніць анкету па спасылцы не пазней за 6 лістапада 2016 года.
***
Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную скрыню grants.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 15 студзеня 2017 года з пазнакай “Заяўка на конкурс супольных праектаў”.
Конкурсная прапанова можа быць пададзеная на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 15 лютага 2017 года.
З пераможцамі конкурсу будуць заключаныя грантавыя пагадненні да 15 сакавіка 2017 года.
Калі вам неабходна дапамога пры падрыхтоўцы праекту, тлумачэнне або ўдакладненне якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задачаў і зместу конкурсу, яе можна атрымаць па е-адрасе grants.belarus@humanrightshouse.org.