Школа журналістыкі ММАЦ і “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гародня) у партнёрстве з DeutscheWelleAkademie (Берлін) запрашаюць на Медыямэнэджмент Форум “Media // Management // Future”.
Калі: 17-19 лістапада 2016 года.
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў (ММАЦ).
Медыямэнэджмент Форум – трохдзённая пляцоўка для прафесійнай дыскусіі выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў і прадстаўнікоў НДА Беларусі пра тое, якая сітуацыя існуе на медыярынку краіны, як беларускія медыі і медыяпраекты ўпісваюцца ў агульнасветавыя трэнды і куды яны рухаюцца.
У Форуме возьмуць удзел каля 100 прадстаўнікоў СМІ, медыяэкспертаў, медыямэнэджараў і прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, якія маюць уласныя медыяпраекты. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны эксперты з Беларусі, Украіны, Расіі, Германіі, Швецыі, якія падзеляцца сваімі ведамі пра сучасныя тэхналогіі і тэндэнцыі развіцця медыяў.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- рэдактары і журналісты беларускіх медыя;
- мэнэджары медыяпраектаў;
- вэб-рэдактары і SMM-спецыялісты;
- супрацоўнікі рэкламных службаў СМІ.
Спікерамі і вядучымі майстар-класаў Форума будуць прадстаўнікі папулярных беларускіх медыя – TUT.by, БелаПАН, CityDog, 34mag, «Комсомольская правда» в Белоруссии», а таксама Adukacyja.info.
Важнай часткай працы Форума стане афіцыйная прэзентацыя першай у Беларусі Школы Медыя Мэнэджменту, якая адчыніць дзверы для слухачоў з усёй Беларусі напачатку 2017 года.
Дэдлайн падачы заяўку для ўдзелу ў Форуме – 3 лістапада, 12.00.
Афіцыйныя партнёры першага Медыямэнэджмент Форуму: ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, ГА “Беларускі саюз журналістаў”, КАУ “Журналісцкая майстэрня Прэс-Клуб”, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.