Bridge for Peace between East and West у Грузіі

Асацыяцыя «The Peace Revolution Brigde Youth» запрашае 30 маладых людзей з 15 краiн Усходняй Еўропы, Каўказа i Сярэдняй Азii, якiя цiкавяцца вывучэннем самарэфлексii ў якасці спосабу рэальнага змянення свету.

Дзе: Грузія. Калі: 16 – 19 сакавіка 2017.

Імкненне асацыяцыi: усталяванне мiру ў рэгiёне i ў свеце можа быць дасягнута толькi праз мiр у кожным з нас.

Мэта сустрэчы: папулярызаваць культуру мiру, талерантнасцi, прадухiлення канфлiктаў праз медытацыю i самаразвiццё. У праграму будуць уключаны iнтэрактывы, заняткi па медытацыi i йозё, лекцыi i дыскусii, якiя маюць на мэце выхаваць навыкi неканфлiктнага супрацiву, «мiрнай» адукацыi, узаемазвязанай крэатыўнасцi i стрэс-мэнэджменту.

Настаўнік: манах з Тайланду.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • мець грамадзянства адной з мэтавых краiн, у тым ліку Беларусi;
  • скончыць як мiнiмум 14 дзён анлайн-заняткаў па праграме самаразвiцця;
  • добра валодаць пiсьмовай i вуснай ангельскай мовай;
  • быць аптымiстычным i адкрытым свету, з яўным лiдарскiм патэнцыялам, зацiкаўленым у распаўсюджваннi культуры мiру.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткi на жыллё i харчаванне пакрывае асацыяцыя. Кампенсацыя выдаткаў на пералёт у Грузію і зваротны бок будзе залежыць ад матывацыйнага лiста і ад асабістых умоў удзельніка (узрост ад 20 да 32 гадоў, рэальная патрэбнасць).

Як падацца

Пасля сканчэння заняткаў па анлайн-праграме самаразвiцця камiсiя прызначаць дату iнтэрв’ю. Рэгiстрацыя на удзел у сустрэчы па спасылцы (абавязкова далучыць рэзюмэ).

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 снежня 2016 г.  Дэдлайн выканання ўсiх крытэраў для удзелу – 15 студзеня 2017.